Белорусский портал в Казахстане

Зацверджана мадэль помніка Гедыміну, які з’явіцца ў Лідзе



Прадстаўнікі экспертнага савета зацвердзілі праект помніка вялікаму князю адзінагалосна.

Рэспубліканскі экспертна-мастацкі савет па манументальным і манументальна-дэкаратыўным мастацтве адзінагалосна зацвердзіў праект помніка вялікаму князю Гедыміну, паведаміла на сваёй старонцы ў Фэйсбуку скульптарка Вольга Нячай. Разам са скульптарам Сяргеем Аганавым яна з’яўляецца аўтаркай помніка, які ў хуткім часе з’явіцца ў Лідзе.

Пакуль помнік прадстаўлены з гліны ў натуральную велічыню, ён ужо вырабляецца і па задумцы будзе абліцаваны гранітам у колер Лідскага замка.

Плануецца, што помнік будзе афіцыйна адкрыты побач з паўночнай сцяной Лідскага замка разам з другой вежай. Урачыстае мерапрыемства адбудзецца на Дзень горада.

Лідскі раённы выканаўчы камітэт аб`явіў конкурс на лепшы эскізны праект помніка князю Гедыміну восенню 2017 года. Галоўным патрабаваннем да работы было яе выкананне ў лепшых традыцыях класічнага нацыянальнага манументальнага мастацтва.

Мінск, 28 траўня 2019
Sputnik

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-3/242/48200
Текущая дата: 26.12.2024