Белорусский портал в Казахстане

Сезон вячэрніх кінапаказаў у Верхнім горадзе стартуе 25 мая



Новы сезон кінапаказаў на адкрытым паветры на тэрыторыі Верхняга горада стартуе 25 мая, паведамілі ў Мінгарвыканкаме.

Праект "Open air CINEMA", як і мінулыя гады, падорыць мінчанам і гасцям магчымасць штотыднёва ўвечары глядзець у дворыку атэля "Манастырскі" кінакарціны розных жанраў.

Асаблівае месца зоймуць работы айчынных рэжысёраў, паколькі ў бягучым годзе беларускаму кінематографу споўніцца 95 гадоў.

Першай карцінай, якая будзе паказана на свежым паветры ў суботу, 25 мая, стане гісторыка-біяграфічны фільм "Я, Францыск Скарына" Барыса Сцяпанава.

Уваход на сеансы свабодны, пачатак у 21.00. Арганізатарам мерапрыемства выступае УП "Кінавідэапракат" пры падтрымцы Мінгарвыканкама.

22 мая 2019, Мінск
БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-3/243/48114
Текущая дата: 26.12.2024