Гэты дзень з`яўляецца сто трыццаць чацвёртым па грыгарыянскім календары, да канца года застаўся 231 дзень.
Якія падзеі адбыліся 14 траўня і чым азнаменаваны гэты дзень у народным календары, чытайце далей:
Гістарычныя падзеі 14 траўня
У 1659 годзе войска маскоўскіх ваяводаў Змеева і Лабанава-Растоўскага пачало аблогу Быхаўскага замка.
У 1918 годзе Рада БНР даручыла Р. Скірмунту фарміраванне новага ўраду Беларускай Народнай Рэспублікі.
У 1995 годзе адбыўся рэферэндум у Беларусі па пытаннях надання рускай мове роўнага статуса з беларускай і ўстанаўлення новых Дзяржаўнага сцяга і Дзяржаўнага герба.
У 2015 годзе Рэспубліка Беларусь далучылася да Балонскага працэсу.
Хто нарадзіўся 14 траўня
1666 год: Казімір Аляксандр Пацей, дзяржаўны і ваенны дзеяч Вялікага Княства Літоўскага.
1869 год: Якаў Кругер – беларускі жывапісец яўрэйскага паходжання.
1899 год: Тодар Куніцкі, адзін з заснавальнікаў Беларускага студэнцкага саюза ва Універсітэце Стэфана Баторыя ў Вільні і Беларускага сялянскага саюза.
Таксама сёння нарадзіліся амерыканскі кінарэжысёр Джордж Лукас і заснавальнік сацыяльнай сеткі "Фэйсбук" Марк Цукерберг.
14 траўня ў народным календары
Сёння праваслаўныя вернікі шануюць памяць прарока Ерыміі, аднаго з чатырох ветхазапаведных прарокаў. У народзе яго называлі Ярома Засявацель.
Імя прарока асацыявалася ў людзей са словам "ярмо", з-за чаго яго лічылі заступнікам палявых работ і жывёл. Сяляне раніцай маліліся прароку, а потым выязджалі ў поле, каб прадоўжыць сяўбу.
Калі раніца была ясная, то лі лета будзе пагодлівае. Дождж у гэты дзень абяцаў халодную зіму.
Sputnik, 14 траўня 2019
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-3/244/47992
Текущая дата: 26.12.2024