Белорусский портал в Казахстане

Які сёння дзень: 16 траўня 2019 года



Гэты дзень з`яўляецца сто трыццаць шостым па грыгарыянскім календары, да канца года засталося 229 дзён.

Якія падзеі адбыліся 16 траўня і чым азнаменаваны гэты дзень у народным календары, чытайце далей:

Гістарычныя падзеі 16 траўня

У 1674 годзе Ян Сабескі быў абраны каралём польскім і вялікім князем літоўскім.
У 1686 годзе паміж Расіяй і Рэччу Паспалітай падпісаны "вечны мір", Расія атрымала Смаленшчыну, Чарнігаўшчыну і Кіеў.
У 1889 годзе была ўпершыню апублікавана паэма "Тарас на Парнасе" (у газеце "Минский листок").
У 1986 годзе ў Гродна быў адкрыты Дом-музей Максіма Багдановіча.

Хто нарадзіўся 16 траўня

1911 год: Васіль Вітка, класік беларускай дзіцячай літаратуры.
1955 год: Вольга Корбут, гімнастка, чатырохразовая алімпійская чэмпіёнка

Таксама сёння нарадзіліся рускі паэт Ігар Севяранін, паэт і рок-музыкант Юрый Шаўчук і  амерыканская кінаактрыса Меган Фокс.

16 траўня  ў народным календары

Сёння праваслаўныя вернікі шануюць памяць пакутнікаў Цімафея і Маўры.

У народзе гэты дзень называлі Маўра Малочніца, таму што ў кароў, якія ўдосталь наеліся травы, з`яўлялася шмат малака.

16 траўня лічыцца днём, добрым для высадкі расады капусты ў глебу. У гародзе ўжо з`явілася шчаў`е, крапіва і лебяда – травы, з якіх у Беларусі варылі бацвінне, калі не было капусты.

Калі ў гэты дзень было шмат расы, чакаецца добры ўраджай агуркоў.  

Sputnik, 16 траўня 2019

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-3/244/48047
Текущая дата: 26.12.2024