Белорусский портал в Казахстане

200-годдзе спеву "Ціхая ноч" адсвяткуюць канцэртам у Вялікім тэатры



Спеў уключаны ў спіс нематэрыяльнай культурнай спадчыны ЮНЭСКА.

Урачысты калядны канцэрт з нагоды 200-годдзя спеву "Ціхая ноч", які ўключаны ў спіс нематэрыяльнай культурнай спадчыны ЮНЭСКА, пройдзе 26 снежня ў камернай зале Вялікага тэатра оперы і балета ў Мінску.

Як паведамілі арганізатары, канцэрт пройдзе з удзелам салістаў Томаса Вайнхапеля (Аўстрыя) і Юліі Лебядзенка (Беларусь/Аўстрыя).

У 2017 годзе Томас Вайнхапель атрымаў званне "Лепшы оперны спявак года". Канцэрт у Мінску стане для яго дэбютным выступленнем у Беларусі.

Ураджэнка беларускай сталіцы Юлія Лебядзенка сёння жыве і працуе ў Вене. У свой час спявачка была стыпендыятам спецыяльнага фонду Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па падтрымцы таленавітай моладзі, а таксама перамагала на шматлікіх міжнародных конкурсах.

У якасці салісткі Юлія Лебядзенка выступае з рознымі сімфанічнымі і камернымі аркестрамі.

У аўстрыйска-беларускую калядную праграму ўвойдуць беларускія калядкі, а таксама творы Брамса, Штольца, Моцарта, Мора і іншых аўтараў.

Упершыню знакамітая песня "Ціхая ноч, святая ноч" прагучала ў аўстрыйскім горадзе Оберндорф у 1818 годзе. Адбылося гэта 24 снежня на Нараджэнне Хрыстова.

Мінск, 21 снежня 2018
Sputnik

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-3/245/46156
Текущая дата: 03.07.2024