Белорусский портал в Казахстане

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка накіраваў віншаванне хрысціянам Беларусі, якія святкуюць Раство Хрыстова 25 снежня



Аб гэтым паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.

Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што нязгаснае святло Раства Хрыстовага сагравае сэрцы людзей самымі цёплымі пачуццямі.

"Раство ўмацоўвае веру ў дабро. Напаўняе духоўнымі сіламі. Дапамагае спасцігнуць вечныя каштоўнасці - любоў, міласэрнасць, уменне дараваць. Сцвярджае ў грамадстве лепшыя хрысціянскія традыцыі - шанаванне бацькоў, якія падарылі жыццё, непарушнасць сямейных вузаў, адданасць роднай зямлі", - гаворыцца ў віншаванні.

Аляксандр Лукашэнка пажадаў, каб глыбокі сэнс вялікага свята спадарожнічаў усім добрым справам і пачынанням.

22 снежня 2018, Мінск
БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-3/245/46161
Текущая дата: 03.07.2024