Восем гадоў таму 11 красавіка ўсю краіну ўзрушыла навіна аб выбуху на станцыі метро "Кастрычніцкая". Людзі да гэтага часу памятаюць аб трагедыі і нагадваюць адзін аднаму пра яе.
Супрацоўнікі сталічнага метрапалітэна па традыцыі сёння прыйшлі да мемарыяльнага знака "Рака памяці".
Кожны раз 11 красавіка ўспамінаюць пра трагедыю, якая адбылася на станцыі метро "Кастрычніцкая" ў 2011 годзе, да знака прыносяць кветкі і запальваюць свечкі.
Яшчэ некалькі гадоў таму ў метрапалітэне тлумачылі, што не жадаюць вольна ці мімаволі трывожыць тых, для каго выбух стаў асабістай трагедыяй, і таму 11 красавіка проста прыходзяць да мемарыяльнага знака, не арганізоўваючы дадатковых цырымоній.
Імправізаваная ганаровая варта каля памятнага знака стаіць з раніцы. У вазах - белыя і чырвоныя кветкі. Кіраўніцтва метрапалітэна таксама ўшанавала памяць загінулых падчас выбуху.
Выбух на станцыі метро "Кастрычніцкая" адбыўся праз некалькі секунд пасля таго, як адчыніліся дзверы вагона. У красавіку 2011 года ён забраў жыцці 15 чалавек. Больш за 300 былі параненыя.
Тады 13 красавіка беларускія ўлады абвясцілі жалобу па загінулых у метрапалітэне, але і праз восем гадоў пра іх памятаюць і ў знак смутку пакідаюць ля мемарыяла жывыя кветкі.
Тады 13 красавіка беларускія ўлады абвясцілі жалобу па загінулых у метрапалітэне, але і праз восем гадоў пра іх памятаюць і ў знак смутку пакідаюць ля мемарыяла жывыя кветкі.
Мінск, 11 красавіка 2019
Sputnik
Sputnik
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-3/245/47541
Текущая дата: 15.11.2024