Белорусский портал в Казахстане

Які сёння дзень: 7 красавіка 2019 года



Гэты дзень з`яўляецца дзевяноста сёмым па грыгарыянскім календары, да канца года засталося 268 дзён.

Сёння праваслаўныя вернікі святкуюць Дабравешчанне. Якія яшчэ падзеі адбыліся 7 красавіка і чым азнаменаваны гэты дзень у народным календары, чытайце далей:

Гістарычныя падзеі 7 красавіка

У 1992 годзе Беларусь устанавіла дыпламатычныя адносіны з Латвіяй.

Хто нарадзіўся 7 красавіка

1947 год: Валерый Славук, беларускі мастак.

Таксама сёння нарадзіліся французскі паэт Шарль Бадлер, амерыканская джазавая спявачка Білі Холідэй, амерыканскі кінарэжысёр Фрэнсіс Форд Копала і ганконгскі і амерыканскі акцёр Джэкі Чан.

7 красавіка ў народным календары

Сёння праваслаўныя вернікі святкуюць Дабравешчанне Прасвятой Багародзіцы. У гэты дзень архангел Гаўрыіл прыйшоў да Марыі са звесткай, што яна прывядзе ў свет Сына Божага.

Дзева Марыя была дачкой праведных Анны і Іакава і да 14 гадоў выхоўвалася ў храме. Пасля яна павінна была вярнуцца да бацькоў або абрацца шлюбам, але дзяўчына вырашыла захаваць цнатлівасць. У царкве для яе знайшлі праведнага чалавека – Іосіфа, які павінен быў клапаціцца пра яе.

Дабравешчанне адзначаецца за 9 месяцаў да Каляд.

У Беларусі ў гэты дзень шанавалі буслоў, якія вырталіся з выраю ў свае гнёзды.

Лічылася, якое надвор`е будзе на Дабравешчанне, такое і на Вялікдзень. Калі у гэты дзень быў туман або вецер, год чакалі ўраджайны. Туман таксама прадвяшчаў паводку.

Sputnik, 7 красавіка 2019

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-3/246/47477
Текущая дата: 15.11.2024