Гэты дзень з`яўляецца сто васямнаццатым па грыгарыянскім календары, да канца года засталося 247 дзён.
Якія падзеі адбыліся 28 красавіка і чым азнаменаваны гэты дзень у народным календары, чытайце далей:
Гістарычныя падзеі 28 красавіка
У 1387 годзе кароль польскі Ягайла пацвердзіў права князя Скіргайлы на валоданне Троцкім і Полацкім княствамі, а таксама надзяліў яго новымі ўладаннямі на тэрыторыі Вялікага княства Літоўскага.
У 1918 годзе дзяржаўнай і абавязковай мовай БНР абвешчана беларуская.
У 1919 годзе ў Вільні выйшаў 1-ы нумар газеты "Беларуская думка".
Хто нарадзіўся 28 красавіка
1953 год: Валянціна Аксак, беларуская паэтэса.
Таксама сёння нарадзіліся англійскі пісьменнік Тэры Пратчэт і амерыканская актрыса Джэсіка Альба.
28 красавіка ў народным календары
Сёння праваслаўныя вернікі шануюць памяць апосталаў ад 70 Арыстарха, Трафіма і Пуда, вучняў і паслядоўнікаў апостала Паўла.
Калі ўжо ўсталявалася цёплае надвор`е, у гэты дзень пчаляры выносілі вуллі на вуліцу. Пчаляроў у вёсках вельмі паважалі. Лічылася, што пчала джаліць толькі грэшных людзей, таму даглядалі за імі праведнікі.
З прочалмі было звязана шмат народных прыкмет. Калі перад узыходам сонца пчолы ўжо паводзяць сябе вельмі актыўна, будзе дождж. То е ж самае можна сказаць, калі яны не адлятаюць далёка ад вулля. Калі казуркі вельмі злыя, будзе засуха.
Таксама нашы продкі верылі, што калі пчала круціцца вакол твару, чакаюць добрыя навіны. Калі яна заляцела ў хату, усіх чакае поспех – ні ў якім разе нельга забіваць насякомае.
Sputnik, 28 красавіка 2019
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-3/246/47819
Текущая дата: 25.12.2024