Белорусский портал в Казахстане

Які сёння дзень: 29 красавіка 2019 года



Гэты дзень з`яўляецца сто дзевятнаццатым па грыгарыянскім календары, да канца года засталося 246 дзён.

Сёння адзначаецца Міжнародны дзень танца. Якія яшчэ падзеі адбыліся 29 красавіка і чым азнаменаваны гэты дзень у народным календары, чытайце далей:

Гістарычныя падзеі 29 красавіка

У 1386 годзе вялікі князь смаленскі Святаслаў Іванавіч, які падтрымаў выступленне Андрэя Полацкага супраць Ягайлы, разгромлены пад Мсціславам.

Хто нарадзіўся 29 красавіка

1884 год: Самуіл Агурскі, беларускі і яўрэйскі гісторык.
1921 год: Мікола Ермаловіч, беларускі гісторык і пісьменнік.

Таксама сёння нарадзіліся французскі матэматык  Анры Пуанкарэ і амерыканская актрыса Мішэль Пфайфер.

29 красавіка ў народным календары

Сёння праваслаўныя вернікі шануюць памяць пакутніц Агапіі, Ірыны і Хіёніі, якія былі роднымі сёстрамі.

Гэты дзень лічыўся прыдатным для таго, каб падрыхтаваць насенне на расаду, пасадзіць капусту і агуркі. Да таго, як у Беларусь завезлі бульбу, капуста была амаль асноўнай ежай нароўні з рэпай. "Без капусты на стале пуста", - казалі ў народзе. Лічылася, што калі саджаць капусту, павязаўшы на галаву платок, качаны будуць крэпкія.

Калі з`явілася шмат хрушчоў, будзе засуха.

Sputnik, 29 красавіка 2019

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-3/246/47821
Текущая дата: 25.12.2024