Белорусский портал в Казахстане

Які сёння дзень: 30 красавіка 2019 года



Гэты дзень з`яўляецца сто дваццатым па грыгарыянскім календары, да канца года засталося 245 дзён.

Якія падзеі адбыліся 30 красавіка і чым азнаменаваны гэты дзень у народным календары, чытайце далей:

Гістарычныя падзеі 30 красавіка

У 1564 годзе дэрпцкі ваявода Андрэй Курбскі збег у Вялікае Княства Літоўскае.
У 1945 годзе пачаўся штурм рэйхстага савецкімі войскамі падчас Берлiнскай аперацыi.
У 1994 годзе набыла сілу Канстытуцыя Рэспублікі Беларусь.

Хто нарадзіўся 30 красавіка

1881 год: Янка Журба, беларускі паэт.
1929 год: Фларыян Няўважны, літаратуразнавец і перакладчык, у т.л. з беларускай на польскую мову.
1956 год: Ірына Багдановіч, беларуская паэтэса, літаратуразнаўца, крытык.

Таксама сёння нарадзіліся чэшскі пісьменнік Яраслаў Гашак і дацкі кінарэжысёр Ларс фон Трыер.

30 красавіка ў народным календары

Сёння праваслаўныя вернікі шануюць памяць  вялебнага Зосіму, ігумена Салавецкага. У народзе ён лічыўся заступнікам пчалярства. Адна легенда сцвярджае, што Зосіма разам з іншым святым Саваціяем былі пасланыя Богам у Егіпет, каб прывезці адтуль пчол. Паводле іншай, Зосіму выгнаў са сваёй зямлі нейці цар, і ён прыйшоў на Русь і прынёс туды сваіх пчол.

У гэты дзень часта запрашалі святара, каб ён прачытаў малітву над вуллям.

З пчоламі таксама звязаныя шмат народных прыкмет. Напрыклад, калі пчала ляціць на кветкі на дрэве, будзе шмат садавіны. Калі пчала садзіцца на калоссе, з яго атрымаецца добрае насенне. Калі пчол лятае шмат, мёду ў гэтым годзе будзе многа.

Sputnik, 30 красавіка 2019

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-3/246/47828
Текущая дата: 25.12.2024