Аб гэтым паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.
Устаноўлены юбілейны медаль "75 гадоў вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў". Адпаведны ўказ нумар 134 Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка падпісаў 2 красавіка.
Медалём узнагароджваюцца:
ветэраны Вялікай Айчыннай вайны;
былыя вязні фашысцкіх лагераў, турмаў, гета і іншых месцаў прымусовага ўтрымання, створаных фашыстамі і іх саюзнікамі ў гады Другой сусветнай вайны;
замежныя грамадзяне і асобы без грамадзянства, якія пастаянна пражываюць за межамі Беларусі і прымалі непасрэдны ўдзел у баявых дзеяннях за вызваленне краіны;
ваеннаслужачыя Узброеных Сіл Беларусі і іншых воінскіх фарміраванняў, работнікі дзяржаўных органаў і асобы, якія ўнеслі значны ўклад у героіка-патрыятычнае выхаванне грамадзян Беларусі, увекавечанне памяці загінулых, арганізацыю мерапрыемстваў, прысвечаных 75-годдзю вызвалення краіны.
Знешні выгляд і сімволіка
Медаль вырабляецца з латуні.
На аверсе адлюстраваны абеліск "Мінск - горад-герой" і скульптура жанчыны, якая ўвасабляе вобраз Радзімы.
Скульптурная кампазіцыя сведчыць аб гераічным мінулым і ўкладзе беларускага народа ў агульную перамогу. Адлюстраваны зверху салют падкрэслівае ўрачыстасць пераможцаў.
Па акружнасці медаля нанесены надпіс "Подзвіг народа несмяротны".
Колеры стужкі на калодцы медаля, што адлюстроўваюць каляровыя рашэнні ордэна Айчыннай вайны I ступені і медаля "Партызану Айчыннай вайны" I ступені, падкрэсліваюць уклад чатырох франтоў і партызан у вызваленне Беларусі.
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-3/247/47409
Текущая дата: 15.11.2024