Аляксандр Лукашэнка 2 красавіка ў Мінску на нарадзе па рэгіянальным развіцці даручыў заняцца высадкай дрэў.
"Гэты год, як мы дамаўляліся, — гэта год навядзення парадку, прывядзення нашай Беларусі ў парадак, каб яна ўся была ў кветках і зеляніне. Краіна павінна быць прыгожай, — цытуе Лукашэнку яго прэс-служба. — У кожнай вёсачцы, аграгарадку, у кожным раёне, вобласці, у Мінску — на кожным пятачку павінны быць высаджаныя дрэвы. Гэта здароўе людзей, у рэшце рэшт. Гэта наша візітная картка. І вам трэба навесці парадак раз і назаўжды — тады людзі будуць разумець, які парадак павінен быць і як яго падтрымліваць".
Кіраўнік дзяржавы нагадаў, што даўно ставіў задачы высадзіць ўздоўж аўтамабільных дарог, на пустках і невыкарыстоўваных тэрыторыях дрэвы і кусты.
"Гэта ж практычна. Менш трэба будзе абкошваць прыдарожныя палосы. Але воз і цяпер там. Спытаю з кожнага памочніка па абласцях і горадзе Мінску, — папярэдзіў Лукашэнка. — Вазьміце гэта пад кантроль, пакуль гром не грымнуў".

Марына Носава, БелаПАН
Мінск, 2 красавіка 2019
Мінск, 2 красавіка 2019
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-3/247/47431
Текущая дата: 15.11.2024