Белорусский портал в Казахстане

Які сёння дзень: 21 сакавіка 2019 года



Гэты дзень з`яўляецца восемдзесят першым па грыгарыянскім календары, да канца года засталося 284 дні.

Сёння адзначаецца Сусветны дзень паэзіі. Якія яшчэ падзеі адбыліся 21 сакавіка і чым азнаменаваны гэты дзень у народным календары, чытайце далей:

Гістарычныя падзеі 21 сакавіка

У 1562 годзе Гомель атрымаў герб.
У 1927 годзе Беларуская сялянска-работніцкая грамада была афіцыйна забаронена польскімі ўладамі.

Хто нарадзіўся 21 сакавіка

1840 год: Францішак Багушэвіч, беларускі грамадскі дзеяч, адзін з пачынальнікаў новай беларускай літаратуры.
1915 год: Зінаіда Валянцінаўна Курдзянок, беларуская актрыса.
1935 год: Філарэт, мітрапаліт Мінскі і Слуцкі, патрыяршы экзарх усея Беларусі.

Таксама сёння нарадзіліся нямецкі кампазітар і арганіст Іаган Себасцьян Бах і фізік, філосаф, пісьменнік, папулярызатар навукі Аляксандр Патупа.

21 сакавіка ў народным календары

Сёння праваслаўныя вернікі шануюць памяць вялебнага Лазара Мурамскага.

На 20-21 сакавіка прыпадае перыяд вясновага раўнадзенства. У гэтыя дні палілі вогнішча і "загартоўвалі" дамашнюю жывёлу, праводзячы яе побач з агнём – лічылася, што там можна пазбегнуць памора скаціны.

Калі ў гэты дзень туман, будуць яшчэ замаразкі.

Sputnik, 21 сакавіка 2019

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-3/248/47302
Текущая дата: 15.11.2024