Аб гэтым паведамляе прэс-служба МУС.
У дачыненні да жыхара Віцебска распачатая справа згодна з ч. 1 арт. 130 Крымінальнага кодэкса (распальванне расавай, нацыянальнай або рэлігійнай варожасці ці розні).
Мужчына 1985 года нараджэння на сваёй старонцы ў адной з сацыяльных сетак размясціў даступныя для свабоднага прагляду і запампоўкі фота- і відэаматэрыялы, якія, згодна з заключэннем экспертызы, скіраваныя на распальванне расавай, нацыянальнай і іншай сацыяльнай варожасці або розні.
Раней ён быў судзімы за наўмыснае прычыненне цяжкага цялеснага пашкоджання і хуліганства.
Паводле інфармацыі МУС, віцяблянін актыўна прапагандаваў свае погляды, у тым ліку сярод навучэнцаў сярэдніх навучальных устаноў і ў інтэрнэце.
Да прыкладу, на адной з фатаграфій свайго профілю ў сетцы "УКантакце" ён дэманструе нацысцкае прывітанне на фоне плошчы Перамогі і мемарыяльнага комплексу ў гонар савецкіх воінаў, партызан і падпольшчыкаў Віцебскай вобласці, якія прызнаныя гісторыка-культурнымі каштоўнасцямі. Па гэтым факце Віцебскі гарадскі аддзел Следчага камітэта таксама распачаў справу — на падставе ч. 1 арт. 346 КК (здзек з гісторыка-культурных каштоўнасцяў).
Таццяна Каравянкова, БелаПАН
Мінск, 21 сакавіка 2019
Мінск, 21 сакавіка 2019
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-3/248/47306
Текущая дата: 15.11.2024