Белорусский портал в Казахстане

Які сёння дзень: 17 красавіка 2019 года



Гэты дзень з`яўляецца сто сёмым па грыгарыянскім календары, да канца года засталося 258 дзён.

Якія падзеі адбыліся 17 красавіка і чым азнаменаваны гэты дзень у народным календары, чытайце далей:

Гістарычныя падзеі 17 красавіка

У 1992 годзе: Беларусь устанавіла дыпламатычныя адносіны з Індыяй і Ірландыяй.

Хто нарадзіўся 17 красавіка

1936 год: Міхась Рудкоўскі, беларускі паэт і перакладчык.
1959 год: Леанід Бражнік, беларускі оперны спявак. 

Таксама сёння нарадзіліся англійскі акцёр Шон Бін і англійская спявачка і мадэль Вікторыя Бекхэм.

17 красавіка ў народным календары

Сёння праваслаўныя вернікі шануюць памяць вялебных Зосімы і Іосіфа Песнапісца.

У народзе святога Іосіфа называлі Осіп Песнапевец, па-свойму трактуючы яго прозвішча. У гэты дзень пачынаюць спяваць першыя пеўчыя птушкі і стракатаць конікі.

Калі на алешыне да гэтага часу ўжо шмат каташкоў, будзе добры ўраджай аўса.

Sputnik, 17 красавіка 2019

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-3/248/47606
Текущая дата: 25.12.2024