Аляксандр Лукашэнка 18 красавіка падпісаў указ № 150 "Аб афіцыйных геральдычных сімвалах", якім заснаваныя герб і сцяг Магілёўскага раёна.
Як паведамляе прэс-служба прэзідэнта, герб Магілёўскага раёна ўяўляе сабой варажскі шчыт, перасечаны двума хвалістымі палосамі — серабрыстага і зялёнага колераў. У верхнім полі размешчаная фігура рыцара з мячом у паднятай руцэ, а ўнізе — тры кветкі лёну. Сцяг — блакітнага колеру, у яго цэнтры — герб раёна.
"Геральдычныя сімвалы Магілёўскага раёна засноўваюцца ў мэтах захавання і развіцця яго гістарычных традыцый", — гаворыцца ў паведамленні.
Аляксей Арэшка, БелаПАН
Мінск, 18 красавіка 2019
Мінск, 18 красавіка 2019
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-3/248/47614
Текущая дата: 25.12.2024