Белорусский портал в Казахстане

Які сёння дзень: 21 красавіка 2019 года



Гэты дзень з`яўляецца сто адзінаццатым па грыгарыянскім календары, да канца года засталося 254 дні.

Якія падзеі адбыліся 21 красавіка і чым азнаменаваны гэты дзень у народным календары, чытайце далей:

Гістарычныя падзеі 21 красавіка

У 753 годзе да н.э. Ромул і Рэм заснавалі Рым.

Хто нарадзіўся 21 красавіка

1833 год: Віктар Отан Каліноўскі, гісторык, археограф, бібліяфіл, удзельнік нацыянальна-вызваленчага руху. Брат К. Каліноўскага.
1902 год: Вацлаў Пянткоўскі, беларускі каталiцкi царкоўны дзеяч.
1903 год: Мікола Аляхновіч, беларускі літаратурны крытык.

Таксама сёння нарадзіліся нямецкі гуманіст Ульрых фон Гутэн і Елізавета II, каралева Злучанага Каралеўства і 15 іншых краін.

21 красавіка ў народным календары

Сёння каталікі адзначаюць Светлае Хрыстова Уваскрасенне - Вялікдзень, а праваслаўныя вернікі шануюць памяць святых Радзівона і Руфі.

У народзе святога называлі "Радзівон Вывергі Аглоблі". Сяляне выязджалі ў поле, каб даведацца, ці можна ўжо яго араць. Калі камяк зямлі не рассыпаецца ў руцэ – араць яшчэ рана.

Калі краты і хамякі вылезлі са сваіх норак, ужо можна сеяць авёс.

Калі ў гэты дзень колер луны чырванаваты, будзе цёпла, але магчымая навальніца.

Sputnik, 21 красавіка 2019

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-3/248/47666
Текущая дата: 25.12.2024