13 сакавіка Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі дае старт Усебеларускай акцыі “Мы — грамадзяне Беларусі!”, прысвечанай Дню Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь.
Урачыстая цырымонія ўручэння 14-гадовым падлеткам пашпартоў грамадзяніна Рэспублікі Беларусь з удзелам Кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Наталлі Качанавай адбудзецца ў Музеі сучаснай беларускай дзяржаўнасці.
Мерапрыемствы Усебеларускай акцыі “Мы — грамадзяне Беларусі!” пройдуць ва ўсіх рэгіёнах Беларусі з 13 па 15 сакавіка. Традыцыйна пуцёўкі ў дарослае жыццё маладыя людзі атрымаюць з рук кіраўнікоў заканадаўчай і выканаўчай улады, грамадскіх дзеячаў і іншых заслужаных і аўтарытэтных людзей краіны.
Асаблівасцю патрыятычнага праекта БРСМ гэтага года стане ўдзел у ім 25-гадовых хлопцаў і дзяўчат — аднагодкаў Асноўнага Закона Беларусі, якім таксама будуць уручаны пашпарты грамадзяніна Рэспублікі Беларусь.
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-3/249/47178
Текущая дата: 15.11.2024