Такая інфармацыя апублікавана ў статыстычным аглядзе да Міжнароднага дня культуры (15 красавіка) на сайце Белстата.
Беларускі дзяржаўны музей гісторыі Вялікай Айчыннай вайны, мемарыяльны комплекс "Брэсцкая крэпасць-герой" і Нацыянальны гісторыка-культурны музей-запаведнік "Нясвіж" сталі самымі наведвальнымі музеямі Беларусі ў 2018 годзе.
У прыватнасці, музей гісторыі ВАВ прыняў 571 тыс. наведвальнікаў, у Брэсцкай крэпасці - 522,4 тыс. наведванняў за год, у музеі-запаведніку "Нясвіж" - 421,9 тыс.
У цэлым на канец мінулага года ў краіне дзейнічала 159 музеяў (гістарычных, комплексных, мастацтвазнаўчых, літаратурных, прыродазнаўчых). Для наведвальнікаў было арганізавана 4,6 тыс. часовых экспазіцый і 132,4 тыс. экскурсій - увогуле з імі азнаёміліся 7 млн чалавек. Наведвальнасць музеяў у рэспубліцы за апошнія 5 гадоў вырасла ў 1,2 раза.
Але музеі не адзіныя аб`екты цікавасці замежных і айчынных турыстаў. Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Беларусі змяшчае 5 355 нерухомых аб`ектаў спадчыны. Чатыры помнікі рознага тыпу (архітэктурныя, гісторыка-культурныя і прыродныя) уключаны ў Спіс сусветнай культурнай і прыроднай спадчыны: дуга Струвэ (трансгранічны аб`ект, 19 тапаграфічных кропак якога размешчаны на тэрыторыі Беларусі), нацыянальны парк "Белавежская пушча" (сумесна з Польшчай), архітэктурна-культурны комплекс рэзідэнцыі Радзівілаў у Нясвіжы і замкавы комплекс "Мір" у Гродзенскай вобласці.
Таксама налічваецца 29 прафесійных тэатраў розных жанраў. У мінулым годзе яны правялі 9,7 тыс. мерапрыемстваў і сабралі каля 1,8 млн гледачоў. І яшчэ крыху больш за 8,6 мільёна чалавек наведалі 93 кінатэатры.
У мінулым годзе 19 канцэртных арганізацый рэспублікі правялі 6,4 тыс. філарманічных, эстрадных, дзіцячых канцэртаў і канцэртаў для сельскіх жыхароў.
У рэспубліцы працуюць два дзяржаўныя цыркі - у Мінску і Гомелі.
На канец мінулага года ў Беларусі функцыянавала 2,7 тыс. клубаў, у тым ліку 2,1 тыс. - у сельскіх населеных пунктах. А таксама налічвалася 2,6 тыс. публічных бібліятэк. Кожны трэці жыхар рэспублікі мае чытацкі білет.
12 красавіка 2019, Мінск
БЕЛТА
12 красавіка 2019, Мінск
БЕЛТА
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-3/249/47591
Текущая дата: 25.12.2024