Белорусский портал в Казахстане

У Беларусі ветэраны Вялікай Айчыннай вайны да Дня Перамогі атрымаюць ад Br1 тыс. да Br4 тыс., выплаты будуць ажыццяўляцца з 25 красавіка па 4 мая.



Аб гэтым паведаміла начальніца галоўнага ўпраўлення сацыяльнага абслугоўвання і сацыяльнай дапамогі Міністэрства працы і сацыяльнай абароны Кацярына Каляда.

"Адной з важкіх мер падтрымкі ветэранаў Вялікай Айчыннай вайны ў краіне з`яўляецца выплата штогадовай матэрыяльнай дапамогі, якая рэалізуецца з 2021 года ў адпаведнасці з указам Прэзідэнта. У гэтым годзе выплата матэрыяльнай дапамогі будзе праходзіць з 25 красавіка па 4 мая. Памеры яе істотна вышэйшыя, чым у мінулым годзе. У адносінах да ўдзельнікаў і інвалідаў вайны матэрыяльная дапамога складзе Br4 тыс., у адносінах да іншых катэгорый ветэранаў -  Br2 тыс., грамадзяне, якія аднесены да катэгорый асоб, пацярпелых ад наступстваў вайны (членам сем`яў ваеннаслужачых, партызан і падпольшчыкаў, загінулых (памерлых) у гады вайны (мужу і жонцы, якія не ўступілі ў новы шлюб, дзецям-інвалідам з дзяцінства); былым вязням фашызму; інвалідам з дзяцінства ў выніку ранення, кантузіі, калецтва, звязаных з баявымі дзеяннямі ў перыяд вайны) атрымаюць па Br1 тыс. На аказанне матэрыяльнай дапамогі ў 2024 годзе прадугледжаны сродкі ў рэспубліканскім бюджэце больш за Br10,5 млн", - расказала Кацярына Каляда.

Яна адзначыла, што клопат пра ветэранаў Вялікай Айчыннай вайны з`яўляецца адным з прыярытэтаў дзяржаўнай сацыяльнай палітыкі.

"Сёння ў Беларусі пражывае каля 1,1 тыс. ветэранаў Вялікай Айчыннай вайны і каля 7,3 тыс. пацярпелых ад наступстваў вайны. З улікам таго, што мы на парозе святкавання 80-годдзя вызвалення Беларусі, у наступным годзе 80-годдзе Перамогі, мы разумеем, што ўзрост нашых ветэранаў падышоў практычна ўжо да 100-гадовага юбілею", - дадала начальнік галоўнага ўпраўлення.

9 красавіка 2024, Мінск
БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-3/25/73636
Текущая дата: 15.11.2024