Урачыстае мерапрыемства "Адраджэнне гістарычных традыцый Мінскай ратушы" пройдзе 13 красавіка і будзе прымеркавана да 10-годдзя рэспубліканскага грамадскага аб`яднання "Згуртаванне нашчадкаў шляхты і дваранства", паведаміў старшыня арганізацыі Ігар Чакалаў-Шыдлоўскі.
Зала гарадской ратушы з 15.30 да 17.30 перанясе наведвальнікаў у эпоху рыцараў і шляхты. Энтузіясты з аб`яднання клубаў "Усходні Альянс" РГА "Згуртаванне нашчадкаў шляхты і дваранства", якія займаюцца вывучэннем і развіццём традыцый беларускай шляхты і дваранства ў гісторыі Беларусі, пазнаёмяць з імі ўсіх жадаючых.
Адпаведны музычны фон і каларыт забяспечаць Ягор Джэйгала (флейта), Алесь Чумакоў (ансамбль "Стары Ольса"), Таццяна Грыневіч (гітара).
Адпаведны музычны фон і каларыт забяспечаць Ягор Джэйгала (флейта), Алесь Чумакоў (ансамбль "Стары Ольса"), Таццяна Грыневіч (гітара).
За десяцігоддзе існавання арганізацыя правяла мноства культуралагічных акцый, салонаў, экскурсій, у тым ліку замежных, выставак і навуковых канферэнцый. Згуртаванне займаецца вывучэннем пытанняў генеалогіі, геральдыкі, гісторыі шляхты і дваранства, вывучэннем радавай прыналежнасці да шляхты і дваранства, пошукам радавых гербаў, рэканструкцыяй грамат, што пацвярджаюць шляхецтва і дваранства.
5 красавіка 2019, Мінск
БЕЛТА
5 красавіка 2019, Мінск
БЕЛТА
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-3/250/47454
Текущая дата: 25.12.2024