Рэспубліканская акцыя "Чысты вадаём" пройдзе ў Беларусі 11-19 красавіка, паведамілі ў РДГА "Беларускае таварыства паляўнічых і рыбаловаў" (БТПР).
Акцыя ў першую чаргу накіравана на экалагічнае выхаванне ўсіх слаёў насельніцтва, прыцягненне ўвагі да праблемы забруджвання вадаёмаў, а таксама на прывядзенне ў парадак прыбярэжнай зоны вадаёмаў і вадацёкаў напярэдадні адкрыцця сезона масавага актыўнага адпачынку на прыродзе.
"Для ўдзелу ў акцыі дастаткова звярнуцца па месцы жыхарства ў раённую арганізацыйную структуру БТПР, дзе паведамяць аб месцы і часе яе правядзення, а таксама выдадуць усё неабходнае. Можна і самастойна прыехаць у любімыя месцы адпачынку і прыбраць смецце з участка берагавой лініі", - сказалі ў БТПР.

БТПР праводзіць акцыю "Чысты вадаём" з 2014 года. За гэты час супрацоўнікі БТПР сумесна з прадстаўнікамі розных арганізацый і іншымі ўдзельнікамі акцыі прывялі ў парадак больш за 4 тыс. км берагавой лініі вадаёмаў і вадацёкаў. У акцыі ўдзельнічалі звыш 30 тыс. чалавек, было вывезена каля 5 тыс. куб.м смецця.
4 красавіка 2019, Мінск
БЕЛТА
4 красавіка 2019, Мінск
БЕЛТА
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-3/251/47399
Текущая дата: 24.12.2024