Гэты дзень з`яўляецца трыццаць восьмым па грыгарыянскім календары, да канца года засталося 327 дзён.
Якія падзеі адбыліся 7 лютага і чым азнаменаваны гэты дзень у народным календары, чытайце далей:
Гістарычныя падзеі 7 лютага
У 1994 годзе Беларусь устанавіла дыпламатычныя адносіны з Лаосам.
Хто нарадзіўся 7 лютага
1546 год: Фёдар Еўлашоўскі, беларускі палітык і пісьменнік-мемуарыст.
1881 год: Рамуальд Зямкевіч, беларускі бібліёграф, адзін з аўтараў "Нашай Нівы".
1901 год: Вера Пола, народная артыстка Беларусі.
1926 год: Анатоль Фядосік, беларускі фалькларыст.
Таксама сёння нарадзіліся англійскі гуманіст Томас Мор і брытанскі пісьменнік Чарльз Дыкенс.
7 лютага ў народным календары
Сёння праваслаўныя вернікі шануюць памяць Грыгорыя Багаслова.
У гэты дзень нашы продкі дзякавалі адзін аднаму за добрыя ўчынкі, таксама імкнуліся зрабіць нешта добрае самі. Прычым хваліцца ўласнымі справамі было неветліва, лічылася, што Бог і так бачыць добрыя ўчынкі.
Калі 7 лютага ідзе моцны снег, наступная восень будзе ранняя. Па надвор`ю ў другой палове дня можна меркаваць пра другую палову зімы.
Sputnik, 7 лютага 2019
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-3/253/46801
Текущая дата: 15.11.2024