Гэты дзень з`яўляецца семдзясят чацвёртым па грыгарыянскім календары, да канца года засталося 291 дзень.
Сёння адзначаецца Міжнароднае матэматычнае свята "дзень Пі". Якія яшчэ падзеі адбыліся 14 сакавіка і чым азнаменаваны гэты дзень у народным календары, чытайце далей:
Гістарычныя падзеі 14 сакавіка
У 2006 годзе адбылося афіцыйнае адкрыццё Палескага драматычнага тэатра.
Хто нарадзіўся 14 сакавіка
1931 год: Павел Місько, беларускі пісьменнік.
1938 год: Мікалай Цішакін, беларускі акцёр.
Таксама сёння нарадзіліся італьянскі астраном Джавані Вірджыніа Скіяпарэлі і нямецкі фізік-тэарэтык, стваральнік тэорыі адноснасці Альберт Эйнштэйн.
14 сакавіка ў народным календары
Сёння праваслаўныя вернікі шануюць памяць пакутніцы Еўдакіі Іліапольскай, якую ў народзе называлі Аўдоцья.
У гэты дзень назіралі за надвор`ем і па ім прадказвалі, якім будзе год. Калі са страхі капала, лета будзе цёплым. Адкуль дзьме вецер, адтуль ён будзе дзьмуць і ўлетку. Снег прадвяшчае багаты ўраджай грыбоў і ягад.
Sputnik, 14 сакавіка 2019
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-3/253/47191
Текущая дата: 24.12.2024