Гэты дзень з`яўляецца семдзясят шостым па грыгарыянскім календары, да канца года засталося 289 дзён.
Якія падзеі адбыліся 16 сакавіка і чым азнаменаваны гэты дзень у народным календары, чытайце далей:
Гістарычныя падзеі 16 сакавіка
У 1954 годзе было заснавана Англа-беларускае таварыства.
Хто нарадзіўся 16 сакавіка
1964 год: Уладзімір Давыдоўскі, беларускі музыка, літаратар і журналіст.
Таксама сёння нарадзіліся нямецкі фізік Георг Ом і італьянскі кінарэжысёр Бернарда Берталучы.
16 сакавіка ў народным календары
Сёння праваслаўныя вернікі шануюць памяць пакутнікаў Еўтропія, Клеоніка і Васіліска.
У народзе кажуць: "Еўтропій снег топіць". У гэты дзень асабліва адчуваецца надыход вясны.
Калі птушкі купаюцца ў снезе, надвор`е будзе добрым. Гусі ляцяць высока – будзе паводка, нізка – калі растане снег, вады будзе мала.
Sputnik, 16 сакавіка 2019
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-3/253/47245
Текущая дата: 24.12.2024