Гэты дзень з`яўляецца семдзясят дзявятым па грыгарыянскім календары, да канца года засталося 286 дзён.
Сёння ў свеце адзначаецца Міжнародны дзень кліента. Якія яшчэ падзеі адбыліся 19 сакавіка і чым азнаменаваны гэты дзень у народным календары, чытайце далей:
Гістарычныя падзеі 19 сакавіка
У 1918 годзе Рада БНР прыняла палажэнне аб вярхоўнай уладзе БНР.
У 1919 годзе адбылося першае пасяджэнне Цэнтральнай беларускай рады Гродзеншчыны.
Хто нарадзіўся 19 сакавіка
1931 год: Генадзь Кісялёў, беларускі літаратуразнавец, архівіст.
Таксама сёння нарадзіліся княгіня Соф`я Слуцкая и французскі фізік Фрэдэрык Жаліо-Кюры.
19 сакавіка ў народным календары
Сёння праваслаўныя вернікі шануюць памяць вялебнага Аркадзя Кіпрскага.
У гэты час звычайна вяртаюцца на радзіму буслы і ластаўкі. Нашы продкі верылі, што калі ластаўка робіць гняздо пад страхой хаты, у ёй ніколі не будзе пажару. Гнёзды нельга было разбураць: гэта магло наклікаць няшчасце.
Калі аблокі ў гэты дзень ляцяць хутка і высока, у бліжэйшыя дні будзе добрае надвор`е.
Sputnik, 19 сакавіка 2019
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-3/253/47250
Текущая дата: 24.12.2024