Гэты дзень з`яўляецца шэсцьдзясят чацвёртым па грыгарыянскім календары, да канца года засталося 301 дзень.
Якія падзеі адбыліся 5 сакавіка і чым азнаменаваны гэты дзень у народным календары, чытайце далей:
Гістарычныя падзеі 5 сакавіка
У 1279 годзе войска ВКЛ на чале з князем Трайдзенем перамагло ордэнскае войска ў бітве пры Ашарадэне.
У 1562 годзе магістр Лівонскага ордэна Готхард Кетлер у Рыжскім замку перадаў Мікалаю Радзівілу Чорнаму пячатку Ордэна і ключы ад Рыгі, прызнаючы свае ўладанні часткай ВКЛ.
У 1992 годзе Беларусь устанавіла дыпламатычныя адносіны з Грэцыяй і Малайзіяй.
Хто нарадзіўся 5 сакавіка
1777 год: Юзаф Маралёўскі, беларускі паэт і педагог.
1896 год: Кандрат Крапіва, беларускі навуковец і пісьменнік.
1910 год: Аўген Калубовіч (Каханоўскі), беларускі гісторык, палітычны дзеяч, настаўнік.
Таксама сёння нарадзіліся нямецкая рэвалюцыянерка Роза Люксембург і італьянскі пісьменнік і рэжысёр П`ер Пазаліні.
5 сакавіка ў народным календары
Сёння Праваслаўная Царква шануе памяць вялебнага Льва Катанскага.
Па народным павер`і, у гэты дзень дрэнным знакам было ўбачыць упаўшую зорку – гэта, быццам бы, непазбежна прывядзе да цяжкай хваробы або нават смерці таго, хто назіраў за небам або кагосьці з яго блізкіх.
Калі птушкі ў гэты дзень пачынаюць мыцца ў снезе, будзе адліга. Снег або дождж прадвяшчаюць паводку.
Sputnik, 5 сакавіка 2019
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-3/254/47038
Текущая дата: 24.12.2024