Белорусский портал в Казахстане

Які сёння дзень: 6 сакавіка 2019 года



Гэты дзень з`яўляецца шэсцьдзясят шостым па грыгарыянскім календары, да канца года засталося 299 дзён.

Якія падзеі адбыліся 6 сакавіка і чым азнаменаваны гэты дзень у народным календары, чытайце далей:

Гістарычныя падзеі 6 сакавіка

У 1944 годзе пачалося фарміраванне Беларускай краёвай абароны.
У 1990 годзе ў Мінску было створана Згуртаванне беларусаў свету "Бацькаўшчына".

Хто нарадзіўся 6 сакавіка

1910 год: Аляксандр Мазалёў, беларускі савецкі жывапісец, графік, педагог.
1923 год: Анатоль Ляляўскі, беларускі рэжысёр.
1937 год: Уладзімір Крукоўскі, беларускі мастак-плакатыст.

Таксама сёння нарадзіліся скульптар, мастак і архітэктар Мікеланджэла Буанароці; французскі драматург Сірано дэ Бержэрак; польскі паэт, філосаф, пісьменнік-сатырык Станіслаў Ежы Лец;  расійскi пicьменнiк-сатырык Міхаіл Жванецкі і калумбійскі пісьменнік Габрыэль Гарсія Маркес.

6 сакавіка ў народным календары

Сёння праваслаўныя вернікі шануюць памяць вялебнага Цімафея.

З гэтага дня павінны пачаць дзьмуць паўднёвыя вятры. Нават калі яшчэ не растаў снег, хутка прыйдзе сапраўдная вясна.

Па народных павер`ях, з надыходам цяпла прачыналіся і розныя нячысцікі, якія зімавалі ў лесе і пада льдом. Сяляне палілі вогнішчы, каб адпудзіць шкоднікаў і абараніць поле. Добрым лічылася таксама прыбрацца ў хаце.

Калі 6 сакавіка ўжо растаў снег, хутка прыйдзе пара сяўбы. Але ранняя вясна прадвяшчае і раннюю восень.

Sputnik, 6 сакавіка 2019

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-3/254/47066
Текущая дата: 24.12.2024