Аб гэтым паведамілі ў Міністэрстве культуры.
У час прадстаўлення калектыву новага дырэктара міністр культуры Юрый Бондар падкрэсліў, што Павел Латушка разам з мастацкім кіраўніком Мікалаем Пінігіным прымаў удзел у распрацоўцы стратэгіі развіцця Нацыянальнага акадэмічнага тэатра імя Янкі Купалы, якая спрацавала вельмі паспяхова. "Сёння Купалаўскі тэатр з`яўляецца лідарам сярод тэатраў Беларусі, а калектыў тэатра прадаўжае папулярызаваць беларускае тэатральнае мастацтва, гісторыю і культуру", - сказаў міністр.
Павел Латушка адзначыў, што для яго вялікі гонар і адказнасць працаваць у адной з вядучых устаноў культуры краіны з лепшым тэатральным калектывам. "Спадзяюся, што разам мы зробім многае дзеля нашай культуры і спадчыны, будзем захоўваць мінулыя традыцыі і будаваць новае. Можна сказаць, што я вяртаюся, але вяртаюся ў новае", - дадаў ён.
Павел Латушка з 2009 па 2012 год узначальваў Міністэрства культуры Беларусі. У лістападзе 2012 года быў назначаны Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Беларусі ў Францыі, Іспаніі і Партугаліі, пазней - у Манака, а таксама пастаянным прадстаўніком Беларусі пры Сусветнай турысцкай арганізацыі.
6 сакавіка 2019, Мінск
БЕЛТА
6 сакавіка 2019, Мінск
БЕЛТА
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-3/254/47077
Текущая дата: 24.12.2024