У Беларусі пачнуць вяшчанне шэсць замежных тэлепраграм, паведамляе сайт Міністэрства інфармацыі.
"Выдадзены дазвол на распаўсюд на тэрыторыі Беларусі прадукцыі замежных сродкаў масавай інфармацыі - тэлепраграм "Дом Кіно Прэміум / Дом Кіно PREMIUM / Dom Kino PREMIUM","ТАЙНА", Duck TV HD, Duck TV, "Жывая планета" ,"Матор ТБ", - адзначылі ў Мінінфарме.
Замежныя тэлепраграмы маюць мастацкую, дзіцячую, пазнавальную і спартыўную накіраванасці.
Дазвол на распаўсюд выдадзены Міністэрствам інфармацыі тэрмінам на 3 гады.
У Мінінфарме нагадваюць, што наяўнасць замежнага сродку масавай інфармацыі ў гэтым спісе вызваляе іншых асоб, упаўнаважаных на распаўсюд гэтага СМІ, ад атрымання адпаведнага дазволу.
Звязда, 8 сакавіка 2019
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-3/254/47079
Текущая дата: 24.12.2024