Гэты дзень з`яўляецца сямідзясятым па грыгарыянскім календары, да канца года засталося 295 дзён.
Якія падзеі адбыліся 10 сакавіка і чым азнаменаваны гэты дзень у народным календары, чытайце далей:
Гістарычныя падзеі 10 сакавіка
У 1939 годзе ў Мінску прэм’ерай оперы "Міхась Падгорны" Яўгена Цікоцкага адкрыўся будынак Дзяpжаўнага тэатра опеpы і балета Белаpyсi.
У 1972 годзе адбыўся выбух у футлярным цэху Мінскага радыёзавода, пад абвалам пліт перакрыцця загінула 120 чалавек, больш за 100 пацярпела.
У 1992 годзе Беларусь устанавіла дыпламатычныя адносіны з Бельгіяй.
Хто нарадзіўся 10 сакавіка
1933 год: Серафім Андраюк, беларускі літаратуразнавец і крытык.
1940 год: Аляксей Марачкін, беларускі мастак і грамадскі дзеяч.
1942 год: Міхась Ткачоў, беларускі археолаг, гісторык архітэктуры, палітычны дзеяч.
1946 год: Уладзімір Гасцюхін, акцёр кіно і тэатра.
Таксама сёння нарадзіліся расійскі імператар Аляксандр ІІІ і французскі архітэктар і дызайнер Эктор Гімар.
10 сакавіка ў народным календары
Сёння праваслаўныя вернікі шануюць памяць свяціцеля Тарасія, патрыярха Канстанцінопальскага.
У народзе гэты дзень атрымаў назву Тарас Бяссонны, таму што вядома, што святы мала спал. Лічылася, што 10 сакавіка нельга класціся спаць днём або рана ўвечары, інакш на чалавека нападзе ліхаманка. Гэта датычылася толькі дарослых людзей. Увогуле дзень Тараса лічыўся неспрыяльным.
Калі 10 сакавіка грыміць гром, пахаладае. Добрае надвор`е прадвяшчае цёплае лета.
Sputnik, 10 сакавіка 2019
Sputnik, 10 сакавіка 2019
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-3/254/47108
Текущая дата: 24.12.2024