Гэты дзень з`яўляецца пяцьдзесят першым па грыгарыянскім календары, да канца года засталося 314 дзён.
Сёння святкуецца Міжнародны дзень шчасця. Якія яшчэ падзеі адбыліся 20 лютага і чым азнаменаваны гэты дзень у народным календары, чытайце далей:
Гістарычныя падзеі 20 лютага
У 1387 годзе Ягайла выдаў першую грамату аб наданні прывілеяў баярам ВКЛ, якія прынялі каталіцкае веравызнанне.
У 1530 годзе Жыгімонт Аўгуст быў каранаваны як кароль польскі.
У 1918 годзе ў Мінску створаны Народны сакратарыят (першы ўласна беларускі ўрад).
Хто нарадзіўся 20 лютага
1922 год: Міхаіл Цікоцкі, беларускі мовазнавец і журналіст.
1945 год: Таіса Бондар, беларуская пісьменніца, перакладчыца.
1947 год: Валерый Мазынскі, беларускі тэатральны рэжысёр, стваральнік мінскага тэатра "Вольная сцэна".
Таксама сёння нарадзіліся рускі пісьменнік Фёдар Абрамаў і амерыканскі рок-музыкант, лідар групы Nirvana Курт Кабейн.
20 лютага ў народным календары
У гэты дзень праваслаўныя вернікі шануюць памяць вялебнага Лукі, грэчаскага манаха.
Гэты дзень лічылі прыдатным для прыгатавання лекавых настояў з зёлак і каранёў, якія нарыхтавалі мінулым летам. Людзі верылі, што травы могуць не толькі ацаліць, але і забяспечыць поспех, дабрабыт і паспрыяць у справах.
Калі аблокі ідуць высока, гэта прадвяшчае добрае надвор`е. Сонца на захадзе чырвонае – да вятроў і дажджлівага лета.
Sputnik, 20 лютага 2019
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-3/256/46889
Текущая дата: 24.12.2024