"У мяне ёсць выразныя межы, за якія я не магу пераступіць. І самае галоўнае — аберагаць (перш за ўсё вашым розумам, талентамі, рукамі) суверэнітэт і незалежнасць нашай краіны", — заявіў Аляксандр Лукашэнка падчас наведвання Ваеннай акадэміі 22 лютага.
"Таму вы нават не слухайце і не чытайце, калі ідзе гаворка пра страту суверэнітэту і незалежнасці нашай краіны", — заклікаў ён прысутных.
Лукашэнка задаў пытанне, кім трэба быць, каб, стварыўшы і ўзначаліўшы незалежную дзяржаву, потым дапусціць такое развіццё падзей. "Вы што, пахавалі б яе ўласнымі рукамі, уключыўшы ў склад нейкай краіны, не то Польшчы, не то Расіі? Я на гэта ніколі не пайду", — цытуе Лукашэнку прэс-служба прэзідэнта.
БелаПАН
Мінск, 22 лютага 2019
Мінск, 22 лютага 2019
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-3/256/46931
Текущая дата: 24.12.2024