У Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі 1 сакавіка пройдзе прэзентацыя і ўрачыстая перадача ў дар факсімільнага выдання Лаўрышаўскага Евангелля, паведамілі ва ўстанове.
"Унікальны рукапісны помнік ранняга перыяду гісторыі Вялікага Княства Літоўскага дзякуючы выдавецкаму ўзнаўленню стаў даступны даследчыкам і аматарам спадчыны беларускага Сярэднявечча. Факсімільнае выданне выйшла ў свет у канцы 2018 гадоў ў кіеўскім выдавецтве "Горобець" ва Украіне. Лаўрышаўскае Евангелле стала гістарычнай каштоўнасцю чатырох краін - Беларусі, Літвы, Польшчы і Украіны", - расказалі ў Нацбібліятэцы.
Лаўрышаўскае Евангелле - рукапісны помнік кніжнай культуры ХІІІ-XIV стагоддзяў. Быў створаны для праваслаўнага Лаўрышаўскага мужчынскага манастыра пад Навагрудкам, пра што сведчаць укладныя (дароўныя) запісы, якія знаходзяцца ў кнізе. Лаўрышаўскае Евангелле мае асаблівае мастацкае афармленне: ілюстравана мініяцюрамі, пераплёт упрыгожаны каштоўнымі камянямі і фігурнай металічнай пласцінай з выявай святога воіна, магчыма, князя Войшалка.
27 лютага 2019, Мінск
БЕЛТА
27 лютага 2019, Мінск
БЕЛТА
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-3/256/46963
Текущая дата: 24.12.2024