У ім прымаюць удзел калектывы з Беларусі, Расіі, Украіны, Польшчы, Сербіі, Румыніі, Латвіі і Літвы. За права назвацца найлепшым спаборнічаюць як духоўныя, так і свецкія канкурсанты. Усяго ў конкурснай праграме выступіць 41 калектыў.
Урачыстае адкрыццё ХVІІІ фестывалю адбылося ў абласным тэатры з удзелам заслужанага калектыву Беларусі — Дзяржаўнай акадэмічнай капэлы імя Рыгора Шырмы. Конкурсныя выступленні пройдуць у Свята-Пакроўскім саборы і ў цэнтры культуры.
— Была праведзена вялікая падрыхтоўчая работа, — адзначыў старшыня журы, лаўрэат прэміі «За духоўнае адраджэнне» протаіерэй Андрэй Бандарэнка. — Упершыню за ўсю гісторыю фестывалю была пададзена такая колькасць заявак — амаль 90. Гэта сведчыць аб росце папулярнасці «Каложскага благавеста». Але трэба разумець, што ў царкоўных спевах важнае месца адводзіцца словам, музыка дапамагае духоўнаму ўспрыманню. Такім чынам, у фінал выйшлі менш за палову прэтэндэнтаў.
Па словах дырэктара фестывалю Наталлі Гаплінчык, унікальнай з`явай можна назваць значную колькасць мужчынскіх хораў. Упершыню ў фестывалі выступіць хор Lоgоs з Рыгі, камерны хор «Серафім» з Бялграда, мужчынскі хор з Мінска — усяго восем калектываў. Таксама павялічылася колькасць дзіцячых і юнацкіх хораў.
Начальнік упраўлення культуры Гродзенскага аблвыканкама Алена Клімовіч падчас урачыстага адкрыцця звярнула ўвагу на прыемную навіну. Якраз у канцы мінулага года завяршыліся асноўныя работы па аднаўленні найстарэйшага помніка архітэктуры ХІІ стагоддзя Каложскай царквы, у гонар якой і ўзнікла назва духоўнага мерапрыемства.
А гісторыя конкурсу пачалася ў 2002 годзе і была прымеркавана да 10-годдзя аднаўлення Гродзенскай епархіі. У 2011 годзе фестываль атрымаў статус міжнароднага. Конкурс праходзіць па васьмі намінацыях як для духоўных, так і для свецкіх калектываў.
Аўтар: Маргарыта Ушкевіч
Звязда, 23 лютага 2019
Звязда, 23 лютага 2019
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-3/256/46987
Текущая дата: 24.12.2024