Белорусский портал в Казахстане

Памёр Васіль Сёмуха, які пераклаў на беларускую мову Біблію



На 84-ым годзе жыцця 3 лютага памёр беларускі перакладчык Васіль Сёмуха. Аб гэтым на сваёй старонцы ў Фэйсбуку паведаміла старшыня Беларускага ПЭН-цэнтра Таццяна Нядбай.

Дзякуючы гэтаму чалавеку па-беларускую загаварылі Гётэ, Шылер, Зюскінд і Брэхт.

Васіль Сёмуха нарадзіўся на хутары Ясенец Пружанскага раёна 18 студзеня 1936 года, бацьку і маці забілі немцы.

Ён з’яўляецца аўтарам перакладу Бібліі на беларускую мову, якой валодаў віртуозна. Таксама Васіль Сёмуха перакладаў на родную мову з нямецкай, польскай, латышскай, лацінскай, нарвежскй і іспанскай моў.

Дзякуючы яму чытачы змаглі атрымліваць асаоду ад беларускамоўных Гётэ, Шылера, Брэхта, Зюскінда і многіх іншых аўтараў. Сваю працу Васіль Сёмуха не спыняў нават тады, калі ў выніку дыябету страціў зрок.

За свае заслугі перакладчык узнагароджаны Дзяржаўнай прэміяй Беларусі.

Мінск, 4 лютага 2019
Sputnik

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-3/258/46776
Текущая дата: 23.12.2024