Гэты дзень з`яўляецца дваццаць першым па грыгарыянскім календары, да канца года засталося 344 дні.
Сёння ў Беларусі і Расіі адзначаецца дзень інжынерных войскаў.
Якія яшчэ падзеі адбыліся 21 студзеня і чым азнаменаваны гэты дзень у народным календары, чытайце далей:
Гістарычныя падзеі 21 студзеня
У 1939 годзе была адкрыта Дзяржаўная карцінная галерэя БССР — цяпер Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь.
У 1965 годзе ў Мінску адкрыты першы ў Беларусі Палац шлюбаў.
У 1993 годзе Беларусь устанавіла дыпламатычныя адносіны з Кыргызстанам і Узбекістанам.
У 2011 годзе адбылося ўвядзенне на пасаду Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Аляксандра Рыгоравіча Лукашэнкі.
У 2014 годзе ўрад Грэнады зрабіў наведванне гэтай краіны безвізавым для грамадзян Беларусі.
Хто нарадзіўся 21 студзеня
1818 год: Адам Кіркор, беларускі гісторык і выдавец.
1886 год: Аляксей Туранкоў, беларускі кампазітар.
1923 год: Аркадзь Астрамецкі, беларускі цымбаліст, народны артыст Беларусі.
1928 год: Іван Аношкін, беларускі пісьменнік.
Таксама сёння нарадзіліся амерыканскі канструктар стралковай зброі Джон Браўнінг, французскі куцюр`е Крысціян Дыёр, брытанскі акцёр, комік Бэні Хіл, іспанскі оперны спявак Пласіда Дамінга і заснавальнік Microsoft Пол Ален.
21 студзеня ў народным календары
Сёння праваслаўныя вернікі шануюць памяць святога Рыгора Цудатворца, Емельяна і пакутніцы Васілісы.
У народзе гэты дзень атрымаў назву Васілісы зімнія або Емельяны перазімнікі. У гэты дзень запрашалі ў госці кумаў`ёў і частавалі іх. З 21 студзеня жанчыны зноў маглі прымацца за свае справы, прасці і шыць.
Калі ў гэты дзень вецер з поўдня, летам будуць частыя навальніцы. Мароз 21 студзеня значыў, што адлігу чакаць варта яшчэ не хутка. А вось калі вокны ў хаце запацелі, пацяплее.
Sputnik, 21 студзеня 2019

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-3/259/46631
Текущая дата: 23.12.2024