Гэты дзень з`яўляецца сто дваццаць чацвёртым па грыгарыянскім календары, да канца года засталося 242 дні.
Сёння адзначецца Сусветны дзень свабоды друку. Якія яшчэ падзеі адбыліся 3 траўня і чым адзначаны гэты дзень у народным календары, чытайце далей:
Гістарычныя падзеі 3 траўня
У 1791 годзе сейм Рэчы Паспалітай прыняў Канстытуцыю.
У 2001 годзе быў падпісаны ўказ аб устанаўленні дыпламатычных адносін Беларусі і Малаві.
Хто нарадзіўся 3 траўня
1877 год: Антон Грыневіч, збіральнік беларускага музычнага фальклору, выдавец.
1942 год: Марыя Вайцяшонак, беларуская пісьменніца.
Таксама сёння нарадзіліся італьянскі палітычны і ваенны тэарэтык, гісторык, пісьменнік і дыпламат Нікола Макіявелі і англійскі фізік Джордж Паджэт Томсан.
3 траўня ў народным календары
Сёння праваслаўныя вернікі шануюць памяць вялебнага Феадора Трыхіны. Сваё прозвішча ён атрымаў таму, што і ў зімку і ўлетку насіў валасяніцу ("трыхас" са старажытнагрэчаскай мовы перакладаецца як "лахманы").
Сяляне ў гэты час сеялі гарбузы і агуркі. На ноч іх укрывалі, таму што на зямлі яшчэ магчымы былі замаразкі. Рыбакі 3 мая не лавілі рыбу – лічылася, што з гэтага дня яна пачынае адкладваць ікру.
Калі ідзе дождж, нельга сеяць збожжа – будзе шмат пустазелля. Калі надвор`е дажджыстае і халоднае, мёду будзе мала.
Sputnik, 3 траўня 2024
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-3/26/73891
Текущая дата: 23.12.2024