Белорусский портал в Казахстане

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка расказаў, чаму на Вялікдзень прыехаў у Свята-Ільінскі храм Свята-Успенскага жаночага манастыра, які знаходзіцца паблізу Дняпра



Справа ў тым, што гэта рака спрадвеку аб`ядноўвала тры братэрскія славянскія народы - беларусаў, рускіх і ўкраінцаў.

"Я спецыяльна, выбіраючы храм, у які паехаць, прыехаў у гэты - не толькі таму, што я некалі нарадзіўся тут - на берагах гэтай велічнай старажытнай ракі. Але я падумаў аб тым, што наша рака Днепр і гэты храм заўсёды аб`ядноўвалі нашы народы. Гэта вельмі старажытны храм. У нас у Беларусі мала такіх. І вось з той пары, ды і раней, гэта рака і гэты храм аб`ядноўвалі тры славянскія народы. Рускіх, украінцаў і нас - беларусаў", - сказаў кіраўнік дзяржавы.

Аляксандр Лукашэнка са шкадаваннем канстатаваў, што цяпер па суседстве здарылася бяда. "Але я абсалютна ўпэўнены, што нашымі малітвамі мы вернемся да тых часоў, калі нашы народы будуць разам, - падкрэсліў беларускі лідар. - Мы вельмі спадзяёмся, што гэты светлы месяц май падорыць мір нашаму братэрскаму народу. І мы зноў на берагах Дняпра, як гэта было раней, будзем сустракаць усе святы".

"Але, калі час выбраў нас, нікуды ад гэтага не дзенешся, мы павінны захаваць мір і спакой на нашай зямлі. Найвялікшая задача для нашага пакалення", - сказаў Прэзідэнт.

Ён адзначыў, што на Вялікдзень у храме ці дома перад абразамі людзі моляцца перш за ўсё аб сваім здароўі і здароўі сваіх блізкіх і родных.

"Я вас у гэтым плане падтрымліваю. Галоўнае - гэта здароўе. Як я заўсёды гавару: будзе здароўе - усё астатняе мы набудзем, купім", - адзначыў беларускі лідар.

Людзі таксама моляцца аб міры. "Наогул, чалавеку нічога не трэба, калі няма міру. Міру з сабой, у вашых душах і сэрцах. Калі няма міру ў сям`і. Калі няма міру, у рэшце рэшт, у дзяржаве. Мы гэта вельмі сур`ёзна і востра ўсвядомілі цяпер", - сказаў Аляксандр Лукашэнка.

Ён адзначыў, што калі раней войны ішлі недзе далёка, то цяпер вайна фактычна за агароджай, каля парога Беларусі.

"Мы таксама ў гэты дзень молімся аб хлебе надзённым, каб ён у кожнага быў на стале. Мы гэтага дасягнулі. Вы помніце, хто старэйшы, што было 30 гадоў таму. І гэтага не хапала", - заўважыў кіраўнік дзяржавы.

Але самае галоўнае, прадоўжыў Аляксандр Лукашэнка, людзі моляцца аб ціхамірным сне для сваіх дзяцей. Ён нагадаў аб тым, што ў Беларусь на адпачынак цяпер прыязджае шмат дзяцей з Данбаса: "І праз тыдзень, калі ў іх пытаешся, пра што вы марыце: "Мы марым аб тым, каб у нас на радзіме была цішыня. Мы хочам засыпаць і прачынацца не пад бамбёжкамі і кананадамі".

5 траўня 2024, Орша
БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-3/26/73929
Текущая дата: 23.12.2024