Белорусский портал в Казахстане

"Калядныя імправізацыі" збяруць у Гомелі меламанаў



Пра гэта паведамілі ў Гомельскім палацава-паркавым ансамблі.

Канцэрт у духу блюза, джаза і фанка "Калядныя імправізацыі: Аляксандр Цыганок & Vasabi jazz band", прасякнуты харызмай джазменаў і яркімі эмоцыямі, адбудзецца на сцэне Белай гасцінай палаца Румянцавых і Паскевічаў 19 студзеня.

"Калядныя імправізацыі" сталі традыцыйнай і чаканай падзеяй, якую наведваюць аматары джаза і проста добрай музыкі. Аляксандр Цыганок - беларускі музыкант, блюзмен, лідар групы Al Narrator Orchestra, лаўрэат міжнародных фестываляў у Польшчы, Францыі, Брытаніі, Украіне, Расіі, вядучы аўтарскага YouTube-канала аб блюзе Blues Tales. Візітнай карткай калектыву Vasabi Jazz Band сталі гітарны драйв, яркія басовыя рыфы, моцны фанк-рытм, эмацыянальны вакал і імправізацыя.

Выступленні віртуозных музыкантаў на джазавых вечарах саграваюць душэўнасцю і стыльнай музыкай. І на гэты раз яны выканаюць вядомыя кампазіцыі, якія гучаць ва ўсвім свеце на розных мовах.

Своеасаблівы шарм надасць выступленням атмасфера калоннай залы палаца Румянцавых і Паскевічаў з яго велічным інтэр`ерам, раскошай і духам даўніны. Як адзначылі арганізатары, джаз - дзіўнае мастацтва, у якім спалучаецца багацце музычных стыляў.

Музыкант на сцэне не проста выканаўца, а творца, які дэманструе на вачах у гледачоў сваё майстэрства. Гэта майстэрства і будзе прадэманстравана гамяльчанам у калядны вечар.

Пачатак канцэрта а 17-й гадзіне Сярод арганізатараў джазавага вечара - дзяржаўная гісторыка-культурная ўстанова "Гомельскі палацава-паркавы ансамбль".

11 студзеня 2019, Гомель
БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-3/260/46533
Текущая дата: 23.12.2024