Гэты дзень з`яўляецца трыста шэсцьдзесят трэцім па грыгарыянскім календары, да канца года застаецца 2 дні.
Якія падзеі адбыліся 29 снежня і чым азнаменаваны гэты дзень у народным календары, чытайце далей:
Гістарычныя падзеі 29 снежня
У 1967 годзе Дж.-А. Уілер упершыню ўжыў у публічнай лекцыі тэрмін "чорная дзірка".
Хто нарадзіўся 29 снежня
1842 год: Восіп Лунц, беларускі ўрач і навуковец.
1956 год: Мікалай Андрэеў, рэжысёр Беларускага дзяржаўнага тэатра лялек.
Таксама сёння нарадзіліся расійскі архітэктар італьянскага паходжання Карл Росі і амерыканскі акцёр Джуд Лоу.
29 снежня ў народным календары
Сёння Праваслаўная царква ўспамінае аднаго з апошніх стразапаветных прарокаў Агея.
У народзе казалі: "Прарок Агей зямлю шэранню пакрывае". Лічылася, што Агей змагаецца за чысціню чалавечай душы.
Якое надвор`е на Агея, такі будзе і красавік. Мароз у гэты дзень будзе трымацца да самага Вадохрышча. Непагадзь прадракае халодную зіму.
Sputnik, 29 снежня 2018
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-3/261/46298
Текущая дата: 23.12.2024