Белорусский портал в Казахстане

Помнік карове ўсталявалі ля Камароўскага рынка



Рашэнне ўсталяваць помнік прынялі яшчэ ў 2015 годзе і тады ж абвясцілі конкурс сярод скульптараў і архітэктараў.

Першы ў Беларусі помнік карове ўсталявалі ля Камароўскага рынку.

Рашэнне падарыць беларусам такі помнік прынялі яшчэ ў 2015 годзе. Сярод скульптараў і архітэктараў, якія маюць профільную адукацыю, абвясцілі конкурс.

"У нас каля паловы рынку прысвечана малочным прадуктам. Беларусы ўвогуле любяць і сыры, і тварог, і разнастайныя малочныя прадукты. Соевае малако? Гэта не да мяне, на Камароўцы ў крамах для тых, хто захапляецца здаровым харчаваннем, можна знайсці і яго, але гэта не наша ежа", - кажа прэс-сакратар Камароўскага рынку Іван Ткачук.

На прэс-канферэнцыі з прадстаўнікамі расійскіх СМІ прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка казаў, што карове варта паставіць помнік. Шмат хто ў партызанскіх атрадах выжыў дзякуючы гэтай жывёле. Варта было б падумаць пра гэта і некаторым заходнім расейскім рэгіёнам, сказаў Лукашэнка. Беларусы свой помнік ужо ўзвялі.

Мінск, 26 снежня 2018
Sputnik

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-3/262/46229
Текущая дата: 23.12.2024