Гэты дзень з`яўляецца трыста шэсцьдзесят першым па грыгарыянскім календары, да канца года застаецца 4 дні.
Якія падзеі адбыліся 27 снежня і чым азнаменаваны гэты дзень у народным календары, чытайце далей:
Гістарычныя падзеі 27 снежня
У 1918 годзе рада БНР пераехала з Вільні ў Гродна.
У 1991 годзе В`етнам прызнаў незалежнасць Рэспублікі Беларусь.
Хто нарадзіўся 27 снежня
1906 год: Аляксандра Саковіч, беларуская пісьменніца.
1923 год: Анатоль Вялюгін, беларускі паэт, празаік, кінасцэнарыст, перакладчык.
1931 год: Юры Карачун, беларускі графік.
Таксама сёння нарадзіліся французскі хімік і мікрабіёлаг Луі Пастэр, амерыканская артыстка і спявачка Марлен Дытрых і французскі акцёр Жэрар Дэпардзье.
27 снежня ў народным календары
Сёння праваслаўныя вернікі шануюць памяць пакутнікаў Фірса, Леўкія і Калініка.
У народзе верылі, што 27 снежня розная нечысць гуляе па зямлі. Лічылася, што яна не чапае добрых гаспадароў, таму ў хаце чысценька прыбіралі і мыліся самі.
Калі ў гэты дзень пераменлівае надвор`е, будзе адліга. Цёплы дзень прадвяшчае гарачае лета. Калі крумкачы збіраюцца ў зграі і громка крычаць, варта чакаць маразоў.
Sputnik, 27 снежня 2018
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-3/262/46239
Текущая дата: 23.12.2024