Абвешчаны збор сродкаў на святочны канцэрт да 98-й гадавіны Слуцкага збройнага чыну, які пройдзе на сцэне мясцовага Дома культуры ў суботу, 24 лістапада, з удзелам Лявона Вольскага, гуртаў "Харачакра" і ZANZIBAR.
Арганізатарамі канцэрта, які будзе бясплатным, выступілі прадстаўнікі шэрагу незалежных ініцыятываў і арганізацый: "Дзея", "Часовая Рада Случчыны", "Будзьма" і "Умовы для мовы".
Як паведаміла заснавальніца і сябра рады грамадскага руху "Дзея" Аліна Нагорная, на правядзенне мерапрыемства неабходна каля 2.000 рублёў. Гэтыя грошы пойдуць на арэнду памяшкання і апаратуры, аплату паслуг міліцыі і медыкаў.
Арганізатары канцэрта атрымалі ад мясцовых уладаў дазвол на правядзенне мерапрыемства.
"Аднак на гэтым этапе падтрымка ініцыятывы святкавання адной з самых значных дат у гісторыі краю скончылася", — заўважыла арганізатар канцэрта. Паводле яе слоў, усе выдаткі павінны аплаціць арганізатары — не толькі аплату паслуг міліцыі і медыкаў (больш за 200 рублёў), але і арэнду дома культуры (178 рублёў за чатыры гадзіны) разам з аплатай камунальных паслуг (больш за 200 рублёў за чатыры гадзіны).
Таксама дом культуры адмаўляецца даць апаратуру, бо яна якраз менавіта ў дзень канцэрта сапсавалася і патрабуе рамонту, паведаміла Нагорная.

Хоць нас паставілі ў вельмі складаныя ўмовы, але гэта нас не палохае — слуцкія паўстанцы былі яшчэ ў горшых. А мы, як і ў 1920-м, спадзяемся на падтрымку беларусаў, якія ўсведамляюць, што без Слуцкага паўстання Беларусь не рэалізавалася б як дзяржава, і гэта ў выніку пазбавіла б нас сённяшняй незалежнай Беларусі. Для Слуцка гэты канцэрт наогул унікальны, усе прывыклі, што нешта вартае адбываецца ў вялікіх гарадах, пераважна ў сталічным Мінску", — пракаментавала Нагорная.
Падтрымаць канцэрт можна, наўпрост звязаўшыся з яго арганізатарамі або перавёўшы грошы на рахункі "Беларусбанка": нумар карты 4255 2003 0608 7156 (тэрмін дзеяння 11/21); "БПС-Ашчадбанка": нумар карты 5435 5311 1276 2768 (тэрмін дзеяння 09/20); "Прыёрбанка": нумар карты 4916 9896 0318 9084 (тэрмін дзеяння 03/21).
Для пераводу грошай з картак іншых банкаў можна выкарыстоўваць сэрвіс "МТБанка" (https://perevod.mtbank.by) або "Белгазпрамбанка" (https://p2p.bgpb.by/transfercore/#/card2card).
Алена Германовіч, БелаПАН
Гомель, 20 лістапада 2018
Гомель, 20 лістапада 2018
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-3/263/45707
Текущая дата: 14.11.2024