Гэты дзень з`яўляецца трыста пяцьдзесят пятым па грыгарыянскім календары, да канца года застаецца 10 дзён.
Якія падзеі адбыліся 21 снежня і чым азнаменаваны гэты дзень у народным календары, чытайце далей:
Гістарычныя падзеі 21 снежня
У 1918 годзе ў складзе літоўскіх узброеных сіл створаны Першы беларускі полк (Гродна).
У 1943 годзе ў Генеральнай акрузе "Беларусь" была створана Беларуская цэнтральная рада.
Хто нарадзіўся 21 снежня
1796 год: Тамаш Зан, беларускі і польскі паэт-рамантык, удзельнік рэвалюцыйнага руху, даследчык прыроды.
1890 год: Мікалай Аладаў, беларускі кампазітар.
1934 год: Іван Чыгрынаў, беларускі пісьменнік.
Таксама сёння нарадзіліся французскі драматург Жан Расін і амерыканская актрыса Джэйн Фонда.
21 снежня ў народным календары
Сёння праваслаўныя вернікі шануюць памяць Патапія Фіўскага, які валодаў дарам ацалення людзей. Таксама сёння ўспамінаюць пакутніцу Анфісу Рымскую, якой моляцца пра трываласць перад спакусамі, а таксама просяць абараніць дом ад вогнішча і іншых бед.
У сялянскіх хатах жанчыны займаліся сваёй працай – шылі і вышывалі. Трэба было сабраць пасаг, у які ўваходзіла вышыванае адзенне, рушнікі – усё, што спатрэбіцца маладой гаспадыні ў новым жыцці.
Калі надвор`е ў гэты дзень кепскае, завіруха, лета таксама будзе халодным і дажджлівым. Калі дзень марозны і ціхі, зіма будзе мяккай.
Sputnik, 21 снежня 2018
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-3/263/46129
Текущая дата: 23.12.2024