Белорусский портал в Казахстане

Які сёння дзень: 13 снежня 2018 года



Гэты дзень з`яўляецца трыста сорак сёмым па грыгарыянскім календары, да канца года застаецца 18 дзён.

Якія падзеі адбыліся 13 снежня і чым азнаменаваны гэты дзень у народным календары, чытайце далей:

Гістарычныя падзеі 13 снежня

У 1919 годзе адбыўся раскол Рады БНР на Найвышэйшую Раду і Народную Раду БНР.

Хто нарадзіўся 13 снежня

1887 год: Луцыя Балзукевіч, польскі мастак, працавала на Гродзеншчыне.
1901 год: Барбара Вержбаловіч, беларуская оперная і канцэртная спявачка.

Таксама сёння нарадзіліся нямецкі паэт Генрых Гейнэ і вакалістка гурта Evanescence Эмі Лі.

13 снежня ў народным календары

Сёння праваслаўныя вернікі шануюць памяць апостала Андрэя Першазванага. Ён быў братам апостала Пятра і вучнем Хрыста. Апостал Андрэй лічыцца заступнікам маракоў і сямейнага жыцця. Яму маліліся пра поспех у ваеннай справе і абароне радзімы.

Дзяўчыны звярталіся да святога Андрэя с просьбамі пра добрага жаніха і шчаслівы шлюб. Каб прывабіць заможнага жаніха, дзяўчыны кідалі ў ноч з 12 на 13 снежня ў вакно манеткі. Чым больш бросіш, тым большы шанец на ўдачу.

Калі 13 снежня было ясна і марозна, у наступны год чакалі багаты ўраджай. Снег, які выпаў у гэты дзень, будзе ляжаць да красавіка.

Sputnik, 13 снежня 2018

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-3/264/45985
Текущая дата: 23.12.2024