Гэты дзень з`яўляецца трыста пяцьдзесят другім па грыгарыянскім календары, да канца года застаецца 13 дзён.
Сёння адзначаецца Міжнародны дзень мігранта, а таксама Сусветны дзень сноўбордзінга. Якія яшчэ падзеі адбыліся 18 снежня і чым азнаменаваны гэты дзень у народным календары, чытайце далей:
Гістарычныя падзеі 18 снежня
У 1882 годзе ў Беларусі былі ўсталяваныя першыя тэлефонныя лініі. Яны злучылі гомельскі маёнтак князя Паскевіча-Эрыванскага з яго замкам, фабрыкамі і фальваркамі.
У 1965 годзе ў Мінску быў уведзены ў строй самы буйны ў Беларусі малочны завод.
Хто нарадзіўся 18 снежня
1883 год: Мікалай Бонч-Асмалоўскі, беларускі і расійскі савецкі мастак.
1928 год: Эдуард Загарульскі, беларускі гісторык, археолаг.
Таксама сёння нарадзіліся амерыканскі акцёр Брэд Піт і амерыканская спявачка Крысціна Агілера.
18 снежня ў народным календары
Сёння праваслаўныя вернікі шануюць памяць святога Саввы, які мог ацаляць хворых і выганяць з людзей бесаў.
У гэты дзень сяляне імкнуліся не выходзіць з дому без патрэбы, таму што звычайна на Савву быў моцны мароз. Людзі верылі, што на Савву нельга займацца ніякай сур`ёзнай працай, таму што нічога ўсё роўна не атрымаецца, таму бераглі лучыну і рана клаліся спаць.
Калі 18 снежня на снезе бачылі вавёрак, гэта прадказвала хуткую адлігу. Спевы снегіра, наадварот, абяцалі завіруху і холад.
Sputnik, 18 снежня 2018
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-3/264/46068
Текущая дата: 23.12.2024