Гэты дзень з`яўляецца трыста трыццаць чацвёртым па грыгарыянскім календары, да канца года застаецца 31 дзень.
У гэты дзень у 1899 годзе нарадзіўся беларускі пісьменнік Міхась Лынькоў. Якія яшчэ падзеі адбыліся 30 лістапада і чым азнаменаваны гэты дзень у народным календары, чытайце далей:
Гістарычныя падзеі 30 лістапада
У 1409 годзе ў Берасці пачалася нарада Ягайлы і Вітаўта пра план сумесных вайсковых дзеянняў супраць Тэўтонскага ордэна.
У 1595 годзе казацкі атрад Севярына Налівайкі захапіў Магілёў.
У 1952 годзе быў заснаваны Дзяржаўны акадэмічны хор Беларусі імя Цітовіча.
У 1993 годзе Урочышчу Курапаты нададзены статус гісторыка-культурнай каштоўнасці 1-ай катэгорыі.
Хто нарадзіўся 30 лістапада
1427 год: Казімір Ягелончык, вялікі князь літоўскі.
1899 год: Міхась Лынькоў, беларускі пісьменнік.
Таксама сёння нарадзіліся ірландскі святар і пісьменнік Джонатан Свіфт, амерыканскі пісьменнік Марк Твэн і брытанскі прэм’ер-міністр і пісьменнік Уінстан Чэрчыль.
30 лістапада ў народным календары
Праваслаўныя вернікі сёння шануюць памяць Грыгорыя Цудатворца. У народзе 30 лістапада называюць Грыгор`еў дзень, а самаго Грыгорыя - Зімапаказальнікам. Па надвор`ю ў гэты дзень прадказвалі, якой будзе першая палова зімы.
Сёння сустракалі Сівер – паўночны вецер, які лічыўся заступнікам зімовага палявання і добрых дарог. 30 лістапада, калі выпаў снег, імкнуліся пакатацца на санках – лічылася, хто далей з`едзе з гары, тот у наступным годзе будзе шчаслівы. Таксама, каб увесь год быць здаровым, качаліся па снезе.
У гэты дзень варта звярнуць увагу на лёд на рацэ: калі ён цёмны, ураджай будзе добры.
Sputnik, 30 лістапада 2018
Sputnik, 30 лістапада 2018
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-3/266/45795
Текущая дата: 23.12.2024