Белорусский портал в Казахстане

Лукашэнка: Нашы людзі ніколі не даруюць начальнікам крадзяжу, казнакрадства, хабарніцтва



Аляксандр Лукашэнка зноў заяўляе аб неабходнасці змагацца з карупцыяй, паведамляе прэс-служба прэзідэнта.

Прэзідэнт падкрэсліў, што барацьба з карупцыяй з`яўляецца яго непахісным патрабаваннем з першага дня прэзідэнцтва. "Не таму, што я хачу здацца такім крутым. Пытанне не ў гэтым. Карупцыя з`ядае ўсё. Гэта — іржа. Нашы людзі, якія прывыклі да справядлівасці, ніколі не даруюць начальнікам крадзяжу, казнакрадства, хабарніцтва і іншых карупцыйных праяў", — сказаў Лукашэнка 13 лістапада падчас кадравых прызначэнняў.

Пры гэтым ён прызнаўся: "Колькі б я ні казаў, але ўвесь час мы адпраўляем у следчы ізалятар дзясятак-паўтара начальнікаў у год. Гэта ненармальна".

Лукашэнка падкрэсліў, што лічыць карупцыю недапушчальнай з`явай і ніколі не стане на абарону тых, хто ў гэтым замяшаны. "Я неяк сказаў: "Мужыкі, лепш бядней, але на волі".

Таццяна Каравянкова, БелаПАН
Мінск, 13 лістапада 2018

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-3/268/45597
Текущая дата: 23.12.2024